BE RU EN

На шоў Скабеевай загаварылі аб ганьбе расейскага войска

  • 27.04.2023, 17:29

Нават «экспэрты» крамлёўскіх прапагандыстаў прызнаюць, што РФ фактычна ўжо пацярпела паражэнне.

Экспэрты ў студыях расейскіх ток-шоў, якія ўсяго год таму крычалі, што Расея захопіць Украіну за 3 дні, цяпер прызнаюць, што РФ фактычна пацярпела ўжо паражэнне, а Пуцін завёў краіну ў тупік, з якога няма выйсця. Больш за тое, удзельнікі ток-шоў Скабеевай гавораць, што нават замарожванне канфлікту ў цяперашнім выглядзе і спыненне баявых дзеянняў на цяперашняй лініі судакранання будзе азначаць для РФ пройгрыш.

«Гэта азначае, што вось фактычна на дзяржаўнай тэлевізіі РФ прызнаюць, што вось тыя сталыя просьбы аб замірэнні, просьбы аб перамовах, якія гучаць з Крамля, гэта фактычна просьба аб капітуляцыі», - каментуе фрагмент эфіру ўкраінскі блогер Дзяніс Казанскі ў сваім YouTube-канале.

«Замарозіць баявыя дзеянні? Тады што атрымліваецца: мы не вызвалілі, па-першае, да канца ніводнай з абласцей пасля рэферэндумаў, якія былі праведзеныя; мы фактычна пераглядаем свае рэферэндумы, якія правялі мінулай восенню. Мы ствараем падмурак для ўнутрыпалітычнага крызісу. Мы нават не адагналі супраціўніка ад Данецка. І тады пойдуць размовы пра тое, што калі вы за год не змаглі адагнаць ворага ад Данецка, ну ганьба вам, якія саступілі, і нічога больш», - заявіў адзін з экспэртаў у студыі ў Скабеевай.

Апошнія навіны