BE RU EN

УСУ падарвалі расейскі С-300 на мяжы

  • 27.04.2023, 16:58

Пасля гэтага пачаліся выбухі здэтанавалых боепрыпасаў.

Украінскае войска падарвала расейскі зенітна-ракетны комплекс «С-300», які акупанты размясцілі на мяжы. Пасля падрыву пачалася дэтанацыя боекамплекта, якая стала прычынай панічных уцёкаў расейцаў. Адзін з іх зняў выбухі і дэтанацыю ракет на камеру мабільнага тэлефона, пасля чаго відэа разышлося па расейскіх Z-пабліках. Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365», піша dialog.ua.

У паведамленні акупанты расказалі, што знаходзіліся на мяжы з Украінай. Відавочна, яны вялі абстрэл населеных пунктаў, бо па Харкаве, Мікалаеве, Запарожжы і Херсоне рэгулярна прылятаюць расейскія ракеты ЗРК «С-300».

Акупанты адзначаюць, што, выканаўшы працу, збіраліся з'язджаць і адлучыліся ў прыбіральню. У гэты момант комплекс быў падарваны, пасля чаго пачаліся выбухі здэтанавалых боепрыпасаў.

- Прылёт. На мяжы хлопцы з СПА выконвалі сваю працу. І вось быццам праца выкананая, можна ехаць далей. Адышлі, так бы мовіць, на патрэбу, і тут жа прылёт па машыне... - пішуць акупанты.

Апошнія навіны