BE RU EN

«Белсат»: Віктару Бабарыку паставілі медыцынскі дрэнаж

  • 27.04.2023, 16:23

Палітвязень выглядае збітым.

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, палітвязню Віктару Бабарыку, які з калоніі трапіў у лякарні, паставілі медыцынскі дрэнаж. Пра гэта «Белсату» паведаміла крыніца ў Наваполацкай лякарні.

Са звестак крыніцы, палітык ходзіць сам:

«Раніцай ішоў сам, яго некуды везлі са шпіталя. Выглядае збітым, але яго дыягназ я не ведаю».

Увечары 26 красавіка з'явілася інфармацыя аб тым, што ў ноч на 25 красавіка экс-кандыдат у прэзідэнты і палітычны зняволены Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў шпіталь з наваполацкай папраўчай калоніі №1.

Адзначалася, што яго стан сярэдняй ступені цяжкасці, вядома, што ў яго пнеўматоракс (назапашванне паветра паміж грудной сценкай і лёгкім). Паведамляецца, што Бабарыка быў так настолькі збіты, што лекары не адразу яго пазналі.

Апошнія навіны