Пад Шчучынам можна купіць сапраўдную нафтабазу
- 27.04.2023, 15:41
Нерухомасць забралі за пазыкі ў «Гроднааблсельбуда».
Знаходзіцца нафтабаза недалёка ад вёскі Тапілішак у Шчучынскім раёне. Плошча дзялянкі - амаль 14 сотак, піша vgr.by. На тэрыторыі знаходзіцца будынак для тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з халоднай прыбудовай, склад, а таксама сем рознафарматных ёмістасцяў і бакаў для захоўвання светлых нафтапрадуктаў плюс паліўная калонка. Тэрыторыя базы абгароджаная сеткай на жалезабетонных слупах.
Ранейшым уласнікам маёмасці з'яўлялася будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства "Гроднааблсельбуд", аднак праз запазычанасць база была забраная. Цяпер яе можна будзе купіць на аўкцыёне на электроннай пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне".
Таргі прызначаныя на 18 траўня. Пачатковая цана- 24 880 рублёў.