Пад Смалявічамі на дарозе развярнула фуру
- 27.04.2023, 14:37
Гэта адбылося на той жа трасе, дзе і ДТЗ з маршруткай.
Пад Смалявічамі праз няспраўнасць тармазоў развярнула грузавік, рух на адцінку быў заблакаваны, паведамілі ў ДАІ.
Грузавік развярнула на трасе Р69. На гэтай жа дарозе ў лютым адбылося ДТЗ з маршруткай, якое забрала жыцці 13 чалавек.
У ДАІ ўдакладнілі, што «у аўтамабіля МАЗ узнікла няспраўнасць рабочай тармазной сістэмы, у выніку чаго аўтамабіль развярнула ўпоперак праезнай часткі».
«З-за гэтага рух быў часова прыпынены. Аўтамабіль быў адрамантаваны, рух адноўлены», - паведамілі ў ДАІ. Ніхто не пацярпеў, з тэхаглядам у фуры ўсё ў парадку.
Чытач Onliner распавёў, што падчас інцыдэнту там акурат ехаў раварыст: «Каб не прыціснула, яму давялося ў кювет падаць».