BE RU EN

«Начальнік РАУС адказаў, што ягоныя падначаленыя клапоцяцца пра яе здароўе»

  • 27.04.2023, 12:09

Міліцыя працягвае кантраляваць былых палітвязняў.

Чытачка сайта Charter97.org распавяла, як міліцыя «клапоціцца» аб былых палітычных зняволеных.

«Сустрэла днямі сваю знаёмую пенсіянерку Ганну. У канцы 2020-га «самы гуманны суд» асудзіў яе за два словы ў «Фэйсбуку» на 2 гады абмежавання волі. Пакуль адбывала так званую «хатнюю хімію», да яе безупынна цягаліся міліцыянты, кантралявалі нават сярод ночы.

Нарэшце прамінулі два доўгія гады і, здаецца, можна ўздыхнуць з палёгкай? І ні блізка. Ніяк не могуць «вартавыя парадку» забыцца ейны адрас: усё ходзяць і ходзяць, турбуюць без прычыны паджылую хворую кабету», - піша чытачка.

Пенсіянерка напісала ліст начальніку міліцыі з запытам, чаму ад яе ніяк не адчэпяцца:

«Начальнік РАУС нават зрабіў ласку даць адказ. Маўляў, ягоныя падначаленыя такім чынам... клапоцяцца пра ейнае здароўе», — піша чытачка.

Апошнія навіны