BE RU EN

Брытанская выведка: Расейцы размясцілі на дахах ЗАЭС агнявыя пункты

  • 27.04.2023, 11:35

Акупанты рыхтуюцца да контрнаступу УСУ.

Акупанты абсталявалі агнявыя пазіцыі на дахах рэактарных збудаванняў Запарожскай АЭС, што сведчыць аб іхняй гатовасці весці баі на тэрыторыі станцыі ў выпадку контрнаступу УСУ. Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы брытанскай выведкі.

Так, на спадарожнікавых здымках за сакавік відаць, што расейскія войскі абсталявалі ўмацаваныя агнявыя пазіцыі з мяхоў з пяском на дахах некалькіх з шасці рэактарных пабудоў АЭС.

Брытанцы канстатуюць, што за год з моманту захопу станцыі гэта першае вядомае сведчанне намеру акупантаў выкарыстоўваць будынкі рэактараў пры планаванні тактычнай абароны.

Апошнія навіны