BE RU EN

Зняты з пасады намеснік кіраўніка Мінабароны РФ, які знішчыў Марыюпаль

  • 27.04.2023, 10:58

Апошнім часам ён адказваў за тылавое забеспячэнне акупацыйнага войска.

Расейскія вайсковыя карэчпандэнты паведамляюць, што з пасады намесніка кіраўніка Мінабароны РФ зняты генерал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў.

Ён адказваў за тылавое забеспячэнне войска.

Расейскі генерал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў атрымаў мянушку «мяснік Марыюпаля» за тое, што стаў архітэктарам пакутлівага нападу на ўкраінскі горад, абложаны войскамі Крамля.

Украіна запэўніла, што Мізінцаў планаваў аналагічную атаку на горад Алепа (Сірыя), які быў знішчаны бомбамі.

Апошнія навіны