У Польшчы знойдзены рэшткі «паветранага вайсковага аб'екта»
- 27.04.2023, 10:36
Месца здарэння аглядаюць вайсковыя экспэрты.
Абломкі ляжалі ў лесе за некалькі кіламетраў ад Быдгашча (гэта горад у цэнтры Польшчы, даволі далёка размешчаны ад межаў з Украінай). Пра гэта паведаміў генеральны пракурор і міністр юстыцыі Польшчы Збігнеў Зебра. Месца здарэння аглядаюць вайсковыя экспэрты і паліцыя.
Месца здарэння знаходзіцца пад горадам Быдгашч (160 км на поўдзень ад Гданьска), побач з населеным пунктам Замасць.