BE RU EN

Telegram-канал: Рэжым рыхтуецца канфіскоўваць уклады беларусаў

  • 27.04.2023, 9:04

Усё працаздольнае насельніцтва будзе «замацаванае» за сваімі прадпрыемствамі.

Telegram-канал «Беларуская выведка», які спецыялізуецца на інсайдах з асяроддзя Лукашэнкі, піша пра захады, якія рэжым мерыцца зрабіць у эканоміцы:

- Складзены спіс прадпрыемстваў, якія падлягаюць «эканамічнай мабілізацыі». Умоўна іх можна падзяліць на дзве катэгорыі: вытворчыя і транспартна-лагістычныя. Навацыя: увядзенне часовага надзвычайнага дзяржаўнага кіравання і магчымасць канфіскацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў для патрэб абароны пад гарантыі наступнай кампенсацыі дзяржавай.

Сакрэтным указам Лукашэнкі прадугледжанае «замацаванне дзейных кіраўнікоў на прадпрыемствах» з адказнасцю за невыкананне пастаўленых задач. Кіраўнікі прадпрыемстваў дэ-факта становяцца "дзяржаўнымі прыгоннымі", службовымі асобамі, абавязанымі выконваць даведзеныя задачы і планы дзяржаўных кантрактаў на абарону пад пагрозай быць асуджанымі. Уласна, прадугледжаная часовая нацыяналізацыя прамысловага і транспартна-лагістычнага сэктара эканомікі. Касуюцца звальненні і кадравыя перамяшчэнні. Усё працаздольнае насельніцтва будзе "замацаванае" за сваімі прадпрыемствамі.

Цікавы факт. Тым жа "сакрэтным указам" Лукашэнка прадугледжвае адмысловы фіскальны рэжым. Падатковая інспекцыя і Нацбанк у аднабаковым парадку атрымаюць права неадкладнага замарожвання ўсякіх сродкаў юрыдычных асоб і безапеляцыйнае права спісваць неабходныя сумы грашовых сродкаў з рахункаў. Для гэтага ўжо тэстуюцца спецыяльныя праграмы. Нормы ўказа таксама прадугледжваюць замарожванне і частковае забіранне ўкладаў фізічных асоб пад гарантыі вяртання дзяржавай.

Усе вышэйпералічаныя захады - толькі частка вялікага плана рады бяспекі і АП, які распрацоўваецца і безупынна ўдасканальваецца таемна ад беларускага грамадства. Крыніцы паведамляюць, што паводле жорсткасці планаваных захадаў, планы Лукашэнкі вельмі нагадваюць законы, распрацаваныя Сталіным падчас вайны.

Апошнія навіны