На авіярамонтным заводзе ў Санкт-Пецярбургу грымнулі магутныя выбухі
- 27.04.2023, 14:23
Там цяпер знаходзяцца расейскія вайсковыя самалёты.
Увечары ў сераду, 26 красавіка, у расейскім Санкт-Пецярбургу грымнула некалькі выбухаў, якія чулі ў розных раёнах горада.
Гукі выбухаў чулі ў Паўлаўскім, Пушкінскім і Колпінскім раёнах.
Адзначаецца, што выбухі прагрымелі паблізу 20-га авіярамонтнага завода, на якім цяпер знаходзяцца вайсковыя самалёты.
Як пісаў сайт Charter97.org, даўней у цэнтры расейскага Белгарада грымнуў магутны выбух.