BE RU EN

Зяленскі правёў тэлефонную размову з Сі Цзіньпінам

  • 26.04.2023, 14:52

Кітай накіруе свайго прадстаўніка з візітам ва Украіну.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін у сераду, 26 красавіка, правялі тэлефонныя перамовы.

Як піша «Обозреватель», пра гэта Зяленскі паведаміў у сваім Twitter.

«Правеў працяглую змястоўную тэлефонную размову з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Веру, што яна, а таксама прызначэнне амбасадара Украіны ў Кітаі дасць магутны штуршок развіццю нашых двухбаковых дачыненняў», - адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пракаментаваў факт перамоў у сваім Telegram-канале. «Важны дыялог», - напісаў ён.

Аб размове лідараў таксама паведаміла Цэнтральная тэлевізія Кітая.

«Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім», – гаворыцца ў паведамленні.

Кітай накіруе свайго прадстаўніка з візітам ва Украіну і ў іншыя краіны для кансультацый па ўрэгуляванні, заявіў Сі Цзіньпін.

«Дыялог і перамовы з'яўляюцца адзіным жыццяздольным выхадам з украінскага крызісу, і ніхто не пераможа ў ядзернай вайне», - сказаў кіраўнік КНР.

Апошнія навіны