У Крамлі прызналі, што РФ не здольная ахоўваць уласную мяжу
- 26.04.2023, 14:16
Да аховы хочуць прылучыць мясцовае насельніцтва і дружыннікаў.
Кіраўнік абароннага камітэта Дзяржаўнай думы РФ Андрэй Картаполаў заявіў, што Расея не мае магчымасці ахоўваць межы на ўсім пэрымэтры.
Пра гэта паведамляе "Еспрессо", са спасылкай на расейскія мэдыіІ.
«На жаль, мы цяпер не маем такіх магчымасцяў, як Савецкі Саюз, калі ўся краіна на пэрымэтры ахоўвалася вайсковымі падраздзяленнямі памежных войскаў. Таму цяпер крыху іншыя спосабы аховы меж», - сказаў Картаполаў.
Ён прапанаваў прыцягнуць да аховы мяжы мясцовае насельніцтва і дружыннікаў.
«Залучыць на ахвотнай падставе мясцовае насельніцтва, на маю думку, гэта цалкам рэальна. У шмат якіх краінах гэта практыкуецца. Важна прыняць прынцыповую пастанову: так або не. Гэта значыць, мы давяраем нашаму народу ў частцы, якая тычыцца адказнасці за бяспеку нашых прымежных тэрыторый. Калі давяраем, то давяраем», - расказаў Картаполаў.