Украінскае войска пайшло наперад у Данецкім кірунку
- 2.04.2023, 17:35
Расейцаў выбілі з некалькіх ключавых пазіцый.
Войскі РФ адступілі з некаторых пазіцый у Данецкім кірунку. УСУ ўладкоўвае гэтыя лакацыі для абароны.
Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў прадстаўнік аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку Аляксей Дзмітрашкоўскі, паведамляе «Суспільне».
З ягоных слоў, 1 красавіка адбылося 30 штурмаў, а за сённяшнюю ноч - 10. Вайскоўцы РФ наступалі пераважна без тэхнікі, толькі ў адным выпадку прымянілі два танкі.
«Інфармацыя аб з'яўленні «вагнераўцаў» на Аўдзееўскім кірунку ўжо з'явілася, але дакладнай інфармацыі, што гэта сапраўды «вагнераўцы», пакуль няма. Вораг вядзе наступальныя дзеянні ў раёне Аўдзееўкі, Мар'інкі і Карлаўкі», - адзначыў Дзмітрышкоўскі.
Як паведамляў учора сайт Charter97.org, УСУ вярнулі ключавыя пазіцыі вакол Бахмута, выбіўшы адтуль войска РФ.