У лякарні памёр кіроўца маршруткі, якая патрапіла ў ДТЗ з МАЗам пад Смалявічамі
- 6.03.2023, 18:20
Ён так і не прыйшоў у прытомнасць.
Днём 6 сакавіка ў лякарні памёр кіроўца маршрутнага таксі, якое трапіла ў ДТЗ з МАЗам пад Смалявічамі, паведамляе zerkalo.io.
Бацька памёр, не прыходзячы ў прытомнасць, у 9-й менскай лякарні, адкуль яго перавялі з лякарні хуткай медыцынскай дапамогі.
Нагадаем, аварыя здарылася 20 лютага. У той дзень у Смалявіцкім раёне сутыкнуліся гружаны пяском МАЗ і маршрутнае таксі.
На месцы ДТЗ загінулі 11 чалавек, дзевяць былі шпіталізаваныя. Сярод іх быў і кіроўца маршруткі.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, хуткасны рэжым кіроўцамі не парушаўся. У Следчым камітэце паведамілі пра затрыманне кіроўцы МАЗа. Расследаванне абставінаў аварыі прадаўжаецца.