BE RU EN

Гарадзенец стрэліў з «пнеўматыкі» ў двух хлопцаў праз гучную размову

  • 31.03.2023, 12:59

Аднаму з іх ён трапіў у вока.

У Гародні 30 сакавіка 18-гадовы хлопец выпіваў з сябрам. Позна ўвечары яны вярталіся дадому, а праходзячы па вуліцы Церашковай гучна размаўлялі, паведамляе абласная міліцыя.

Гэта выклікала незадаволенасць 44-гадовага жыхара адной з кватэр. Ён жыве на першым паверсе, і яму перашкаджалі адпачываць.

Спачатку ён зрабіў хлопцам заўвагу, але, не дамогшыся выніку, дастаў пнеўматычны пісталет з мэтай напалохаць і зрабіў адзін непрыцэльны стрэл. Але ў выніку шарык трапіў 18-гадоваму хлопцу ў правае вока.

Пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яму правялі аперацыю. Стралок затрыманы.

Апошнія навіны