Беларускія банкі ўводзяць дадатковае патрабаванне пры прыёме гатоўкі ў касах
- 27.03.2023, 14:11
Каго закране новаўвядзенне.
Беларускія банкі пачынаюць уводзіць дадатковае патрабаванне падчас прыёму гатоўкі ў касах, піша onliner.by. Размова ідзе аб папаўненні рахунку на 50 базавых адзінак (цяпер гэта 1 850 рублёў) і больш - для гэтага трэба будзе мець з сабой пашпарт. Новае правіла пачне дзейнічаць з 1 красавіка.
Спачатку паведамленне аб новаўвядзенні з'явілася на сайце «Прыёрбанка»: «Для аперацыі папаўнення рахунку ў беларускіх рублях на суму 50 і больш базавых адзінак трпэба паказаць дакумент, які пацвярджае асобу. Пры папаўненні праз касу бягучага банкаўскага рахунку ў замежнай валюце паказваць дакумент, які пацвярджае асобу, трэба незалежна ад сумы».
Аб неабходнасці пашпарта пры папаўненні рахунку праз касу банка на 50 б. в. і больш таксама паведаміў «Беларусбанк». Удакладняецца, што гэта тычыцца тых, хто ўносіць грошы на рахунак фізічнай асобы, якая не з'яўляецца ІП.