BE RU EN

Далёкія ракеты ATACMS: палкоўнік назваў тры першачарговыя цэлі УСУ

  • 24.03.2023, 12:02

Досвед удару па цэлі №1 ужо ёсць.

Вайсковы эксперт, украінскі палкоўнік запасу Алег Жданаў назваў тры імаверныя першачарговыя цэлі для Украіны пасля таго, як УСУ перададуць далёкія ракеты ATACMS.

Як адзначыў эксперт, цэллю №1 напэўна стане Крымскі мост: «А цэллю №2 - лагістыка чыгункі, якая ідзе з Расейскай Федэрацыі. З лагістыкай яшчэ могуць паспаборнічаць аэрадромы, якія выкарыстоўвае расейская авіяцыя для нанясення ўдараў па Украіне».

На думку Жданава, у такім выпадку і ваяваць за акупаваны Расеяй Крым "не трэба будзе заўзята": дастаткова абрынуць па адным пралёце Крымскага моста, а потым мерна руйнаваць усе вайсковыя аб'екты ў Крыме і біць па расейскіх караблях у бухтах.

Эксперт нагадаў, што навочны прыклад руйнавання моста ўжо ёсць: "Гэта магчыма, мост не такі трывалы, як заяўлялі Ратэнберг і тыя, хто яго будаваў".

Апошнія навіны