BE RU EN

Аляксей Протас вызначыўся галявой перадачай у матчы супраць «Каламбуса»

  • 22.03.2023, 16:10

Першапачаткова беларускі форвард не павінен быў гуляць у гэтым матчы.

У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» на хатняй пляцоўцы ўступіў «Каламбусу» з лікам 6:7

Беларускі форвард Аляксей Протас не павінен быў гуляць у гэтым матчы, аднак у апошні момант трэнерскі штаб сталічнай дружыны замяніў Нікаля Абэ-Кюбеля на беларуса.

На 16-й хвіліне матчу Протас пачаў галявы напад, які скончыў Шыры.

У выніку Протас правёў на лёдзе 11:45, адзначыўся галявым пасам, нанёс 3 кідкі (1 з іх міма), здзейсніў 1 перахоп, дапусціў 1 страту, заблакаваў 1 стрэл спаборніка і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

У сезоне ў Аляксея 12 (3+9) набраных балаў у 48 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-4» і 10 хвілінах штрафу.

«Вашынгтон» - «Каламбус» - 6:7 (3:1, 2:2, 1:3, 0:1)

1:0 – 5 Авечкін (Строўм, Уілсан)

2:0 – 8 Ошы (Мілана, Фегервары)

3:0 – 16 Шыры (Протас, Сандзін)

3:1 – 16 Робінсан (Олівер)

3:2 – 26 Баквіст (Сілінджэр, Бэмстрэм)

4:2 – 30 Мілана (Ошы, Бэкстрэм)

4:3 – 35 Раславік (Бланкенбург, Джонсан)

5:3 – 39 Джэнсан (Уілсан, Даўд)

5:4 – 46 Баквіст (Робінсан, Пэдэрсан)

5:5 – 48 Бэмстрэм (Годра, Лайнэ)

6:5 – 55 Джэнсан (Ліндгрэн)

6:6 – 59 Джэнер (Лайнэ, Джонсан)

6:7 – 62 Раславік (Годра)

Брамнікі: Ліндгрэн 32/39 - Тарасаў 31/37.

Апошнія навіны