BE RU EN

Расея перакідвае на фронт старэзныя танкі Т-54

  • 22.03.2023, 15:14

Раскансерваваную тэхніку вязуць з базы на Далёкім Усходзе.

Аналітыкі Conflict Intelligence Team (CIT) высветлілі, што з рэзервовай базы на Далёкім Усходзе пачалі вывозіць савецкія танкі сямейства Т-54/55.

У распараджэнні каманды CIT фатаграфіі эшалона, які перавозіць вышэйзгаданую вайсковую тэхніку з Далёкага Усходу.

Адзначаецца, што факты адпраўкі і выкарыстання УС РФ танкаў Т-62 падчас поўнамаштабнага ўварвання фіксуюцца яшчэ з лета, але зняцце з захоўвання Т-54/55 зафіксавана ўпершыню.

Аналітыкі прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі базы і ўстанавілі, што ў перыяд паміж чэрвенем і лістападам 2022 года яе пакінуў мінімум 191 танк (магчыма, у асноўным Т-62). Напраўду гэтая колькасць можа быць значна вышэйшай, адзначаюць у CIT.

Хібы танкаў Т-54

У CIT зважаюць, што Т-54 былі прынятыя на ўзбраенне войска СССР у другой палове 1940-х, а Т-55 - у 1958.

Сярод істотных мінусаў гэтых мадэляў - адсутнасць далямераў і балістычных вылічальнікаў, не кажучы ўжо пра сістэму кіравання агнём; прымітыўныя прыцэлы.

Аналітыкі адзначаюць, што зняцце з захоўвання гэтых танкаў адназначна сведчыць аб сур'ёзных праблемах з забеспячэннем УС РФ бранятэхнікай.

Расейцы раскансервавалі старэзныя БТР-50П

Раней у сеціве з'явіліся першыя кадры раскансерваваных БТР-50П, якія адпраўляюцца ў зону баявых дзеянняў ва Украіну.

БТР-50П выпускаўся з 1954 да 1970. У РФ на захоўванні іх да 1 тысячы, тлумачыў ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка.

Апошнія навіны