BE RU EN

На мяжы з Гомельскай вобласцю з'явіліся расейскія ўмацаванні

  • 20.03.2023, 16:05

Абарончая мяжа праходзіць на адлегласці 5-15 кіламетраў ад Украіны.

На мяжы з Гомельскай вобласцю з'явіліся расейскія ўмацаванні, паведамляе «Флагшток».

Размова ідзе аб лініі ўмацаванняў, створанай на ініцыятыву расейскага вайсковага камандавання паміж размяшчэннем расейскіх і ўкраінскіх войскаў.

Паводле інфармацыі аналізу касмічных здымкаў сэрвісу Sentinel Hub, у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці абарончы рубеж праходзіць на адлегласці 5-15 кіламетраў ад Украіны і не ўключае шматлікія сельскія селішчы.

Лінія абароны абрываецца на расейска-беларускай мяжы недалёка ад вёскі Завідаўкі.

Адметна, што на тэрыторыі Беларусі такіх збудаванняў не зафіксавана.

Апошнія навіны