BE RU EN

Масквічка данесла на суседа-беларуса за палітычную карыкатуру

  • 20.03.2023, 15:15

Малюнак нібыта «дыскрэдытуе» расейскае войска.

Жыхарка Масквы данесла ўчастковаму паліцыянту на свайго суседа-беларуса, піша The Insider.

Жанчына падышла на вуліцы да паліцыянта, які абыходзіў тэрыторыю. Яна сказала, што на старонцы 20-гадовага Даніла К. у Instagram убачыла карыкатуру з Уладзімірам Пуціным. На яе думку, карыкатура «дыскрэдытуе» расейскае войска.

Яна назвала паліцыянту дакладны адрас суседа і дала спасылку на яго старонку ў сацсетцы. Таксама жанчына паведаміла, што хлопец прыехаў з Беларусі.

Якая менавіта карцінка стала прычынай даносу, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны