Прапагандыстаў Сімоньян выгналі яшчэ з адной краіны
- 4.02.2023, 13:14
Спрацаваў дзявяты пакет санкцый ЕЗ.
Нямецкае падраздзяленне прапагандысцкага тэлеканалу Расеі Russia Today, якое ўзначальвае пуціністка Маргарыта Сімоньян, заявіла аб спыненні дзейнасці ў краіне.
Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на заяву расейскага тэлеканала.
Як патлумачыла кіраўніца нямецкай рэдакцыі Дынара Тактасунава, RT DE спыніў дзейнасць праз дзявяты пакета санкцый ЕЗ, які перакрыў фінансаванне тэлеканалу.
«Дзевяты пакет санкцыяў ЕЗ перакрыў фінансаванне RT DE Productions, што зрабіла немагчымым працяг журналісцкай дзейнасці кампаніі ў Нямеччыне. Сайт і тэлеканал RT DE будуць працягваць працу за межамі ЕЗ, з Масквы», - піша Тактасунава.