СМІ: Паўночная Карэя адпраўляе вайскоўцаў і паліцыю на Данбас
- 3.02.2023, 9:29
Прыбыццё чакаецца ў лютым ці пачатку сакавіка.
Паўночная Карэя плануе адправіць паліцыянтаў і вайскоўцаў на часова акупаваныя часткі Данецкай і Луганскай абласцей.
Урад КНДР нядаўна загадала паўночнакарэйскім гандлёвым кампаніям у Расеі выбраць персанал для адпраўкі на захопленыя РФ тэрыторыі ўсходу Украіны.
Як паведамляе паўднёвакарэйскае выданне Daily NK, якое спецыялізуецца на КНДР, вайскоўцы і паліцыянты з Паўночнай Карэі павінны прымаць удзел у аднаўленчых працах на акупаваных тэрыторыях Данбаса.
«Крыніца Daily NK у Расеі паведаміў, што 20 студзеня Паўночная Карэя выдала загад некалькім гандлёвым кампаніям, у тым ліку Cholhyon Construction, афіляваную з міністэрствам абароны, і Kumrung Construction, якая звязана з Генеральным бюро 7 Міністэрства сацыяльнага забеспячэння. Улічваючы тое, што ўсе гандлёвыя кампаніі, якія атрымалі загад, звязаныя з вайсковымі ці грамадскімі службамі бяспекі, Паўночная Карэя, відавочна, мае намер адправіць салдат ці паліцыянтаў, а не цывільных асоб, на ўсход Украіны», - гаворыцца ў матэрыяле.
Журналісты пішуць, што КНДР мае намер адправіць ва Украіну 300-500 мужчын ва ўзросце ад 19 да 27 гадоў. Яны павінны прыбыць на акупаваныя тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей у канцы лютага ці ў пачатку сакавіка 2023 года.