BE RU EN

Акупанты абвясцілі «эвакуацыю» з Новай Кахоўкі

  • 7.12.2023, 17:36

Выезд прызначылі на 13 снежня.

Расейскія захопнікі абвясцілі «эвакуацыю» жыхароў часова акупаванай Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці. Пра гэта паведаміў дэпутат абласной рады Сяргей Хлань у Facebook у чацвер, 7 снежня.

«Тыя, хто хоча, каб іх вывезлі на “бяспечную тэрыторыю”, мусяць зарэгістравацца і 13 снежня сабрацца каля шпіталя. Куды і на якіх умовах павязуць – невядома», – напісаў ён.

Паводле словаў дэпутата, «пасля мінулых эвакуацый людзі траплялі ў самыя дэпрэсіўныя раёны Расеі ў шоку».

Апошнія навіны