BE RU EN

Байцы ССА Украіны ўдарылі з HIMARS па расейскай станцыі РЭБ «Сініца»

  • 5.12.2023, 16:57

Эпічнае відэа.

Байцы Сілаў спецыяльных аперацый Украіны (ССА) на Купянскім кірунку скарэктавалі агонь HIMARS па станцыі РЭБ «Сініца» расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамілі ССА УСУ ў Telegram.

«Аператары 3-га асобнага палка ССА падчас спецыяльнай выведкі на Купянскім кірунку выявілі варожую станцыю РЭБ Р-934Б “Сініца”. Экіпаж БПАК скарэктаваў і прывёў па цэлі агонь HIMARS артылерыйскага падраздзялення Сілаў абароны», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў выніку агнявой паразы станцыя РЭБ знішчаная.

Апошнія навіны