BE RU EN

«Мы з мужам зараз з'язджаем на Акрэсціна»

  • 5.12.2023, 16:29

Былых палітвязняў арыштавалі ў Менску на пяць сутак.

Інфармацыя пра арышт Настассі Малашук і Аляксея Кедыша з'явілася на Instagram-старонцы брэнду piuceramics, паведамляюць праваабаронцы.

«Мы з мужам зараз з'язджаем на 5 сутак арышту на Акрэсціна (такая пастанова інспекцыі). У сувязі з гэтым вымушанае скасаванне заняткаў і наведванняў майстэрні. Вернемся да працы ў панядзелак 11 снежня».

Нагадаем, што ў 2022-м годзе керамістку і заснавальніцу брэнду piuceramics Насту Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша абвінавацілі паводле арт. 342 КК («удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі».

Апошнія навіны