«Іх было не двое, а група»: Сяржант УСУ раскрыў падрабязнасці расстрэлу бяззбройных украінскіх палонных
- 3.12.2023, 15:39
Украінскія байцы вялі бой да апошняга патрона.
У сеціве апублікавалі жорсткае відэа з-пад Аўдзееўкі Данецкай вобласці, на якім салдаты акупацыйнага войска РФ расстралялі бяззбройных байцоў УСУ, якія здаліся ў палон.
«Яны загінулі гераічна! Вялі бой да апошняга патрона! Іх было не двое, а група. Сёння вельмі цяжкі дзень для майго падраздзялення! Адпомсцім за кожнага ваяра! Вечная і светлая памяць абаронцам Украіны!» – расказаў сяржант падраздзялення УСУ Аляксандр Калым, каментуючы зверскае забойства расейцамі байцоў.
Калым таксама дадаў, што «больш палонных не будзе, бо акупанты расстралялі двух хлопцаў з майго падраздзялення».