BE RU EN

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» пачалася блытаніна

  • 3.12.2023, 15:31

Праз надвор'е масава затрымліваюцца рэйсы.

Надвор'е ўнесла карэктаванне ў расклад рэйсаў, якія прыбываюць у менскі аэрапорт. Пра гэта сведчаць звесткі анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта.

Самалёт з Калугі прызямліўся ў Менску з затрымкай паўтары гадзіны: замест 13:15 у 14:45.

Таксама спазняецца самалёт «Белавія», які ляціць з Масквы. Ён павінен быў прыляцець у 13.45. Пакуль папярэдні час прыбыцця – 15:05.

Што тычыцца вылетаў, то ссунуты час выпраўлення ў Маскву – з 15:25 на 15:45, а таксама расейскі Чарапавец: з 14:05 на 15:15.

Апошнія навіны