БАТЭ паўтарыў свой найгоршы вынік у гісторыі ў набраных балах
- 2.12.2023, 17:10
Бронза – у «Тарпеда-БелАЗ».
У сезоне-2023 чэмпіянату Беларусі ў футболе БАТЭ заняў 5-е месца з 47-ю баламі, піша «Трыбуна».
Такім чынам, БАТЭ паўтарыў свой найгоршы вынік у гісторыі ў набраных балах, які каманда мела ў 2005 годзе.
Гэта найгоршы вынік клуба ў гісторыі чэмпіянату Беларусі.
«Тарпеда-БелАЗ» завяршыла сезон вышэйшай лігі 2023-га года на трэцім месцы з 49 баламі. У актыве ў жодзінскага клуба 12 перамог, 13 нічыіх і 3 паразы.
За апошнія 8 сезонаў чэмпіянату Беларусі гэта найменшая колькасць балаў, якой хапіла для здабыцця бронзавых медалёў. Раней, у 2015 годзе з такім жа вынікам трэцім у ЧБ стаў «Шахцёр».
Чэмпіёнам Беларусі ў футболе стала менскае «Дынама», другое месца ў гарадзенскага «Нёмана».