BE RU EN

На вайне загінуў вядомы ўкраінскі актор

  • 11.12.2023, 11:58

Ён абараняў Украіну са зброяй у руках.

На фронце загінуў украінскі вядомы актор Андрэй Паўленка. Пра гэта паведамляе ў «Фэйсбуку» ягоная жонка Дар'я Арэхава.

Арэхава адзначыла, што дату развітання з Андрэем яна напіша пазней.

«Вайна нікога не шкадуе… вайна забірае нашых родных і каханых! Вайна забрала Андрэя Паўленку. Дзень развітання з Андрэем паведамлю пазней! Я буду вельмі сумаваць па табе каханы», - напісала яна.

У Паўленкі засталося двое дзяцей.

Вядома, што актор здымаўся ў такіх стужках як «Жіночий лікар», «Лист очікування», «Дев’ять життів Нестора Махна», «Пристрасті за Чапаєм», «Перевертень у погонах», «Фото на документи», «Сашка» ды іншыя.

Нагадаем, на мінулым тыдні на фронце загінуў вядомы ўкраінскі актор Васіль Кухарскі.

Апошнія навіны