Мігранты з боку Беларусі спрабавалі перабрацца ў Польшчу цераз раку
- 10.12.2023, 14:31
Але натрапілі на нечаканую перашкоду.
За мінулы дзень 20 мігрантаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з боку Беларусі. Яны спрабавалі перабавіцца цераз раку Лясную Правую. Убачыўшы польскія патрулі, усе вярнуліся на беларускі бок.
Інцыдэнты былі зафіксаваныя на дзялянцы Белавежа, паведамляе Памежная служба Польшчы.
"Патрулі прыбылі на месца дзякуючы электроннаму бар'еру", — адзначылі ў службе.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 10 чалавек, на літоўска-беларускай спробы не зафіксаваныя.