BE RU EN

На гомельскім рынку прадаюць «самую модную шапку ад марозу»

  • 10.12.2023, 12:09

Галаўны ўбор выклікае дзіўныя асацыяцыі.

На гомельскім “Прудкоўскім рынку” заўважылі незвычайную шапку. У ёй сапраўды будзе цёпла, а вось як успрымуць навакольныя навінку - пытанне.

Як жартуе (а можа і не) аўтар роліка, у “самай моднай шапцы ад марозу" ёсць і назва: "Угадай, хто я". Каштуе такі прадмет гардэроба 15 рублёў. Або "амаль дарма", як кажа мужчына.

Праўда ў каментарах пад відэа адна з падпісчыц напісала, што такая ж на цэнтральным рынку каштуе 10 рублёў. Некаторыя згадваюць “ліхія 90-я” і міліцыю.

Апошнія навіны