BE RU EN

Гендырэктар Бярозаўскага мясакансервавага камбіната затрыманы за хабар

  • 29.11.2023, 17:11

«На пару з камерсантам».

У Беларусі затрыманы за хабар гендырэктар Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзімір Жуковіч.

Паводле звестак праўладнага тэлеканала АНТ, кіраўніка прадпрыемства затрымалі «на пару з камерсантам». Іншых дэталяў не паведамляецца, але адзначаецца, што ў справе фігуруюць «канспіратыўныя сустрэчы, жыццё на шырокую нагу і замашкі з 90-х».

Пра затрыманне Жуковіча яшчэ ў лістападзе пісала «Наша Ніва». Як паведамляла выданне, крымінальная справа звязаная з хабарам ад дылера прадукцыі завода і адбылася не ў межах разгорнутай КДБ «малочнай справы».

Бярозаўскі мясакансервавы камбінат – самае вялікае ў краіне прадпрыемства ў перапрацоўцы мяса. Яму падпарадкаваныя некалькі прадпрыемстваў у Берасцейскай вобласці, у тым ліку Баранавіцкі мясакамбінат.

Апошнія навіны