Рэжым пастанавіў падглядаць за беларусамі ў лясах
- 29.11.2023, 16:11
Ва ўсіх лясах з'явяцца камеры відэаназірання.
У Беларусі да 1 сакавіка 2024 года ва ўсіх лясах з'явіцца аўтаматызаваная сістэма відэаназірання, сказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, паведамляе дзяржагенцтва БелТА.
У Беларусі з ляснымі пажарамі сёлета асаблівых праблемаў не было, мяркуе Аляксандр Кулік. І ўсё гэта дзякуючы аўтаматычнай сістэме выяўлення лясных пажараў.
– Такой сістэмы няма ні ў адной з краінаў СНД. Беларусь стане першай краінай у Еўропе, якая на 100% пакрые лясы аўтаматычнай сістэмай відэаназірання. Гэтую працу мы маем намер закончыць да пачатку пажаранебяспечнага перыяду – да 1 сакавіка наступнага года, – адзначыў міністр.
Раней беларускія ляснічыя паведамлялі пра выяўленне падпальнікаў і пажараў дзякуючы камерам. Акрамя гэтага, на здымкі фотапастак трапляліся людзі, якія незаконна секлі лес, а таксама жывёлы.