На Магілёўшчыне выратавалі аленя, які тануў
- 28.11.2023, 20:51
Аленя на лёд выгналі ваўкі.
Каля вёскі Юшкавічы на Магілёўшчыне супрацоўнікі МНС выратавалі аленя, якога ваўкі выгналі на тонкі лёд.
Раніцай у МНС патэлефанавалі рыбакі, якія паведамілі, што аленю на вадасховішчы патрэбная дапамога. Ваўкі загналі жывёлу на тонкі лёд, і тая правалілася. Да моманту прыезду ратавальнікаў алень выбіўся з сілаў і паклаў галаву на лёд, каб утрымацца на паверхні.