BE RU EN

Памежнікі паднялі ўкраінскі сцяг у пункце пропуску «Бударкі» на мяжы з РФ

  • 28.11.2023, 20:47

Відэафакт.

Памежнікі паднялі ўкраінскі сцяг у аўтамабільным пункце пропуску «Бударкі» на Харкаўшчыне на мяжы з Расеяй.

Пра гэта Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла ў Facebook, апублікаваўшы адпаведнае відэа.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

«Памежнікі брыгады Гвардыі наступу “Сталёвая мяжа”, нягледзячы на сталыя абстрэлы, зайшлі на тэрыторыю аўтамабільнага пункта пропуску “Бударкі”, што на Харкаўшчыне, і паднялі сіня-жоўты сцяг на самую высокую ў акрузе вежу», – гаворыцца ў паведамленні.

Гэты пункт пропуску знаходзіцца непасрэдна на дзяржаўнай мяжы і не працуе з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Апошнія навіны