У Беларусі прадаюць цацку на ялінку амаль за 400 рублёў
- 28.11.2023, 12:44
У чым яе ўнікальнасць.
У краме «Сквірэл» выданне Onliner.by заўважыла цацку на ялінку за раскошны кошт. Вашай увазе куля ад Versace за 386 рублёў.
Як напісана на сайце, куля зробленая з фарфору, мае дыяметр 7,5 сантыметра. Вырабленая ў Нямеччыне. Яна з калекцыі Medusa Amplified Golden Coin.
Крама таксама прадае з гэтай калекцыі снежную кулю за 701 рубель і талерку для торту за 1 645 рублёў.