Мэдыі: Жонку Буданава атруцілі
- 28.11.2023, 11:08
Жонка кіраўніка ўкраінскай выведкі знаходзіцца ў шпіталі.
Жонку кіраўніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Мар'яну Буданову атруцілі цяжкімі металамі. Яе шпіталізавалі пасля працяглага пагаршэння здароўя, піша «Бабель» са спасылкай на крыніцы ў выведцы.
"Цяпер заканчваецца курс лячэння, далей кантроль лекараў", – расказаў суразмоўца ў ГУВ і дадаў, што жанчыне дыягнаставалі пашкоджанне цяжкімі металамі.
У выведцы таксама дадалі, што такія рэчывы ўвогуле не выкарыстоўваюцца ні ў побыце, ні ў вайсковай справе.
"Іх наяўнасць можа сведчыць пра мэтанакіраваную спробу атручвання канкрэтнага чалавека", – дадалі ў ГУВ.