BE RU EN

Навукоўцы: Вегетарыянства не падаўжае жыццё

  • 27.11.2023, 20:16

Гэтая выснова зробленая на аснове даследавання, якое доўжылася 18 гадоў.

Навукоўцы з Універсітэта штата Арэгон у ЗША правялі даследаванне, падчас якога высветлілі, што вегетарыянства і веганства не здольныя падоўжыць жыццё людзям. Вынікі працы апублікаваныя на сайце BioMed Central.

За апошнія гады адмова ад ужывання ежы жывёльнага паходжання імкліва набірае папулярнасць ва ўсім свеце. У большасці дзяржаваў ЕЗ гэтай сістэмы харчавання прытрымліваецца ад 5 да 10 адсоткаў насельніцтва.

Сваю прыхільнасць вегетарыянству многія тлумачаць жаданнем дапамагчы навакольнаму асяроддзю і гуманным абыходжаннем з жывёламі, а нехта – жаданнем прынесці карысць уласнаму арганізму. Мяркуецца, што гэтая сістэма сілкавання здольная зменшыць верагоднасць развіцця сардэчна-судзінных захворванняў і дыябету. Зрэшты, спецыялісты высветлілі, што падоўжыць жыццё насельніцтву яно наўрад ці здольнае.

У ходзе даследавання спецыялісты вывучылі стан здароўя і сістэму харчавання 117673 людзей сярэдняга і пажылога ўзросту. За перыяд 18-гадовага назірання памерлі 39763 чалавекі. Паводле звестак навукоўцаў, колькасць памерлых, якія прытрымліваліся вегетарыянства, была прыкладна такой самай, як і сярод тых, хто прытрымліваўся традыцыйнага харчавання з ужываннем мяса.

Раней чат-бот ChatGPT заявіў, што да 2075 года большая частка людзей на Зямлі стане веганамі. Як адзначыў штучны інтэлект, гэта будзе звязана з рэкорднай колькасцю экалагічна ўсвядомленых людзей на планеце, якія адмовіліся ад мяса на карысць раслінных прадуктаў.

Апошнія навіны