BE RU EN

Стала вядома, якія паказчыкі крыві адказваюць за даўгалецце

  • 27.11.2023, 9:17

З імі людзі дажываюць да 100 год.

Новае даследаванне паказвае, што ў людзей, якія дажываюць да 100 гадоў і больш, часта сустракаюцца нізкія ўзроўні глюкозы, мачавога квасу і креатыніну ў крыві. Праца апублікаваная ў часопісе GeroScience.

Навукоўцы выкарыстоўвалі звесткі 44636 чалавек, якія здавалі аналізы крыві ў Цэнтральнай лабараторыі аўтаматызацыі ў Стакгольме ў перыядзе з 1985 да 1996 года. 1224 чалавекі дажылі да ста гадоў. За іхнімі паказчыкамі крыві сачылі да канца 2020 года. Даследнікі прааналізавалі 12 біямаркераў: мачавую квасу для ацэнкі ўзроўню запалення, агульны халестэрын і глюкозу для ацэнкі здароўя метабалізму, фэрмэнты АЛТ і АСТ, альбумін, гама-глутамілтрансфэразу, лужную фасфатазу і лактатдэгідрагеназу для ацэнкі функцыі пячонкі для выключэння анэміі.

У доўгажыхароў назіраліся ніжэйшыя (але не выключна нізкія) узроўні глюкозы, мачавога квасу і крэатыніну ў крыві ў параўнанні з людзьмі, якія не дажылі да ста. У цэлым узроўні біямаркераў крыві ў доўгажыхароў радзей знаходзіліся на канцах звычайнага дыяпазону, чым у астатніх. Гэтыя адрозненні ў біямаркерах крыві назіраліся ўжо ў веку 65 гадоў.

Усе вывучаныя паказчыкі крыві залежаць ад ладу жыцця, таму на іх можна паўплываць. Высокі ўзровень мачавога квасу, напрыклад, характэрны для тых, хто злоўжывае алкаголем і мясам. Зніжэнню ўзроўню глюкозы і крэатыніну можа спрыяць усякая актыўнасць, у тым ліку штодзённая, не звязаная з трэнінгамі.

Апошнія навіны