Кіроўца страціў маршрутку падчас рэйсу
- 25.11.2023, 20:07
У чым прычына?
68-гадовы кіроўца і ўладальнік маршруткі восенню 2023 года вазіў пасажыраў па маршруце Слонім — Жыровічы — Слонім, без заключэння дамовы і арганізацыі належных захадаў бяспекі, што і звярнула ўвагу супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе «АўтаГродна».
Увечары 23 лістапада грамадзянін здзяйсняў чарговы рэйс на прыналежным яму аўтамабілі. У салоне індывідуальны прадпрымальнік незаконна перавозіў 14 чалавек (большасць няпоўнагадовыя) пры наяўнасці толькі 8 пасадачных месцаў.
Надалей было вызначана, што прадпрымальнік ажыццяўляў сваю дзейнасць без заключэння дамовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці перавозніка перад пасажырамі і без выкарыстання касавага апарата, а таксама плацежнага тэрмінала.
Аўтамабіль і грашовыя сродкі, атрыманыя грамадзянінам за незаконную перавозку пасажыраў, канфіскаваныя, праводзіцца праверка.