BE RU EN

У Пухавіцкім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне

  • 25.11.2023, 17:30

Больш за 3500 чалавек засталіся без ацяплення.

Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас земляных працаў у пасёлку Дружны. Быў пашкоджаны магістральны трубаправод 40 сантыметраў у дыяметры. Пра гэта паведаміла Мінскэнэрга,

– Парушанае цеплазабеспячэнне спажыўцоў пасёлка Свіслач. Колькасць адключаных спажыўцоў удакладняецца, – адзначае ўстанова. – Персаналам філіяла ЦЭЦ 5 чыняцца ўсе неабходныя захады для ўхілення пашкоджання ў сціснутыя тэрміны.

Паводле звестак на 1 студзеня 2023 года ў пасёлку Свіслач пражывалі 3672 чалавекі.

Апошнія навіны