Apple наважыла здзівіць свет гіганцкім iPad
- 25.11.2023, 13:24
Амаль як MacBook, але з сэнсарным экранам.
Паводле звестак розных інсайдэраў, Apple рыхтуецца выпусціць свой самы вялікі планшэт у гісторыі. Як паведамляе Phone Arena, будучы гігант атрымае OLED-матрыцу (дагэтуль ні адзін iPad яе не атрымаў) дыяганаллю 14,1 цалі.
Ён дапоўніць існую лінейку iPad Pro, і ў выніку пакупнік зможа выбіраць паміж 11, 12,9 і 14,1 цалевымі мадэлямі. Для параўнання, самы маленькі – iPad mini – мае 8,3-цалевы экран.
Усе тры мадэлі iPad Pro 2024 будуць абсталяваны магутным новым чыпам M3 з 8 ГБ аператыўнай памяці. Кожны з дысплэяў будзе забяспечваць яркасць да 3000 ніт, таксама планшэты будуць падтрымліваць новы Apple Pencil са зменнымі магнітнымі наканечнікамі. Зменіцца і чахол-клавіятура Magic Keyboard, якая дэбютавала ў 2020 годзе і з тых часоў не мянялася.
На рынку ўжо ёсць планшэты з дыяганаллю 14 цаляў (напрыклад, Galaxy Tab), але для Apple гэта відавочна будзе эксперыментальны фармат. Мабыць, такім чынам кампанія хоча матываваць яшчэ большую колькасць карыстальнікаў ноўтбукаў перайсці на планшэты.
Крыніцы мяркуюць, што новы планшэт выпусцяць у першым квартале 2024 года, як мяркуецца, у сакавіку. Апарат будзе вельмі дарагім: паводле версіі экспэртаў, калі iPad Pro каштуе 1100 даляраў, то 14-цалевы iPad абыйдзецца даражэй, не менш за $1800.