Жанчына з Калінкавічаў учыніла пагром у мазырскім начным клубе
- 24.11.2023, 11:52
Яна знервавалася, што страціла нумарок ад гардэроба.
37-гадовая жанчына пагражала ахоўнікам клуба крэслам, стукнула ў твар адміністратара, а выходзячы з веранды, двойчы штурхнула нагой дзверы, разбіўшы дашчэнту шкло.
Канфлікт пачаўся пасля таго, як жанчыне адмовіліся ў гардэробе выдаць куртку, бо яна страціла нумарок. Прапанова заплаціць за страчаны нумарок 6 рублёў прывяла яе ў шаленства.
Раз'юшаная жанчына спачатку патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на адміністрацыю забаўляльнай установы, а пасля пачала буяніць.
Міліцыянты, якія прыбылі на месца, адвезлі яе на медагляд, ад якога яна, праўда, адмовілася. Пасля яе даставілі ў РАУС для далейшага разбору.