Пад Рэчыцай аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і патрапіў у лабавую аварыю
- 24.11.2023, 11:08
Усё праз надвор'е.
Калі на вуліцы такое надвор'е, як было ўчора, то, на жаль, без ДТЗ не абыходзіцца. Напрыклад, у Рэчыцкім раёне, паводле паведамленняў абласной ДАІ, адбылося лабавое сутыкненне двух легкавікоў.
ДТЗ здарылася на трасе Р-82 Кастрычніцкі - Парычы - Рэчыца. “Кіроўца Audi не ўлічыла стан праезнай часткі і варункі надвор'я, не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную і рэзнулася ў Nissan пад кіраваннем 40-гадовай аўтамабілісткі!”, - распавялі інспектары.
"У выніку аварыі 47-гадовая кіроўца Audi атрымала траўмы, яе даставілі ў бальніцу", - дадалі супрацоўнікі ДАІ. Nissan, калі меркаваць з фота, пашкоджаны не занадта моцна, а вось пярэдняя частка другога аўтамабіля выглядае даволі бясформенна.