BE RU EN

«Белавія» запусціла новыя рэйсы ў Маскву з Гомеля

  • 21.11.2023, 20:54

Колькі каштуюць квіткі.

Беларускі авіяперавознік «Белавія» запусціў дадатковыя рэйсы з Гомеля ў Маскву, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Сярод іншага, паведамляецца, што ўжо з 14 снежня палётны расклад пашыраць авіярэйсы ў чацвяргі і панядзелкі. З маскоўскага аэрапорта «Унукава» самалёт будзе вылятаць у 17.40, а прыбываць у Гомель ужо ў 19.05. Потым з Гомеля самалёт вылеціць а 20-й гадзіне, а прыбудзе ў Маскву ў 21.25.

Акрамя таго, з 18 снежня самалёты Гомель – Масква будуць лятаць яшчэ і ў панядзелкі.

– Усяго «Белавія» будзе выконваць па ўказаным маршруце пяць рэйсаў на тыдзень, – удакладнілі ў прэс-службе.

На сайце авіяперавозніка квіткі па ўказаным маршруце каштуюць ад 149 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны