BE RU EN

На Менскім трактарным заводзе адбыўся другі пажар за суткі

  • 21.11.2023, 19:37

Гарэў электрарухавік.

На Менскім трактарным заводзе 21 лістапада адбыўся пажар, паведамілі ў МНС. Напярэдадні там сама гарэў трансфарматар у сталеліцейным цэху.

Пажар адбыўся ў памяшканнях завода на вуліцы Даўгабродскай у Менску. Ратавальнікі паведамілі пра загаранне ўжо пасля таго, як усё патушылі.

«Адбылося загаранне электрарухавіка каларыфера і адкладаў у паветраводзе цеплавой заслоны ўязной брамы ў аднапавярховым цагляным будынку механічнага цэха», – расказалі ў МНС.

Пацярпелых няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Нагадаем, у панядзелак, 20 лістапада, у Менску адбыўся пажар у сталеліцейным цэху Менскага трактарнага завода. Тады гарэлі элементы трансфарматара, адклады алею на ягоным корпусе, а таксама аліва, якая выцякала на плошчы блізу 30 кв. м.

Апошнія навіны