BE RU EN

Звязаны з Лукашэнкам алігарх перарэгістраваў самалёт на латвійскую кампанію

  • 21.11.2023, 18:37

Самалёт заўважылі ў Вільні.

Асабісты самалёт эстонскага алігарха Аляксея Чульца, партнёра прадпрымальніка Мікалая Вараб'я (яго яшчэ называюць «кішэняй» Аляксандра Лукашэнкі), ненадоўга рабіў пасадку ў Вільні па дарозе з Рыгі ў Дубай, піша Delfi.

Перад гэтым былі змененыя звесткі рэгістрацыі борта, ягонай уладальніцай стала латвійская кампанія.

«Адзін з партнёраў Аляксандра Лукашэнкі, эстонскі алігарх Аляксей Чулец, пастанавіў перарэгістраваць свой самалёт Gulfstream G450 у Латвіі і змяніў ягоны рэгістрацыйны нумар. Цяпер аператаркай гэтага самалёта з'яўляецца латвійская кампанія. Сёння самалёт здзейсніў свой першы палёт: з Рыгі ў Дубай, з прамежкавым прыпынкам у Вільні», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама нагадваюць, што Чулец – партнёр у бізнэсе Вараб'я, якога называюць «кішэняй» беларускага дыктатара. Раней на гэтым самалёце лётаў не толькі сам Варабей, але і беглы з Украіны алігарх Тарас Казак. Гэты дзеяч быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства, а праваахова ЗША абвінавачвае яго ва ўдзеле ў аперацыі ФСБ супраць ураду Украіны.

Апошнія навіны