BE RU EN

У Беларусі ў лекараў з'явіліся новыя абавязкі

  • 21.11.2023, 18:06

У сеціва патрапіў цікавы дакумент.

Чарговымі дапаўненнямі да правілаў унутранага працоўнага распарадку ў лякарнях падзяліўся тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Што цяпер забаронена працаўнікам:

– прыносіць на тэрыторыю ўстановы аховы здароўя «экстрэмісцкую» сімволіку;

– удзельнічаць у сацыяльных апытаннях на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя;

– дапускаць выразы, якія зневажаюць справавую рэпутацыю наймальніка;

– і многае іншае...

«Мы вельмі спачуваем усім тым, хто застаецца ў Беларусі з розных прычынаў, а на іх шыі яшчэ тужэй зацягваюць ашыйнік. Мы разумеем, што ніякія словы падтрымкі не дапамогуць вам лягчэй пераносіць тое беззаконне, што робіцца, але думкамі і сэрцам мы заўсёды з вамі! Нашая сіла ў адзінстве, не варта пра гэта забывацца», – пішуць «Белыя халаты».

Апошнія навіны